Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларуская чыгунка падвяла вынікі круглагадовай спартакіяды БЧ

22 лістапада 2016

18—20 лістапада ў шахматна-шашачнай школе горада Магілёва адбыўся турнір па шахматах, якім завяршылася круглагадовая спартакіяда БЧ. Турнір прымеркаваны да 80-годдзя спартыўнага руху чыгуначнікаў. У спаборніцтве прынялі ўдзел зборныя каманды ўсіх аддзяленняў Беларускай чыгункі (па 4 чалавекі ад кожнага аддзяленні). Камандныя спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме па правілах «Хуткая гульня», а ў асабістым заліку шахматысты спаборнічалі па змяшанай сістэме. У выніку лепшымі шахматыстамі беларускай магістралі прызнаныя прадстаўнікі Магілёўскага аддзялення, другое месца заняла каманда Гомельскага аддзялення, а трэцяе — Баранавіцкага аддзялення БЧ.

 

У асабістым першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца ў дзяжурнага запаснога па чыгуначнай станцыі Козінкі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Максіма Рэпеча, на 2-м месцы пажарны-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага цягніка станцыі Магілёў РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Уладзімір Голубеў і 3-е месца ў электрамеханіка Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзмітрыя Свянціцкага.

 З улікам вынікаў турніру па шахматах вызначыліся і пераможцы круглагадовай спартакіяды БЧ. Першае месца ў Магілёўскага аддзялення дарогі, 2 месца заваявала каманда Брэсцкага аддзялення БЧ, а трэцяе  у Баранавіцкай філіі.

Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе ў спартакіядзе прымалі ўдзел больш за 380 чыгуначнікаў. Спаборніцтвы праводзіліся па 11 відах спорту: валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд, кросе, міні-футболе, настольным тэнісе, турыстычна-прыкладным шматбор'і, шахматах, плаванні, стральбе, гіравым спорце і дартсе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год