Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

09 лістапада 2016

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час восеньскіх вакацый. З 28 кастрычніка па 7 лістапада работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прынялі ўдзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

 

У рамках акцыі работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 189 рэйдаў, падчас якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш за 80 чалавек за праход па чыгуначных пуцях ва неўсталяваным месцы, спагнаныя штрафы на суму больш за трыста сорак рублёў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 36 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 15 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях ў слухаўках і размаўлялі па сотавых тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны павышанай небяспекі выдаленыя 24 чалавекі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены больш за 50 выступаў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 1 423 чалавекі, 1 100 з якіх — непаўналетнія.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год