Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускай чыгункай у перыяд лістападаўскіх святаў было перавезена больш за 200 тысяч пасажыраў

08 лістапада 2016

З 4 па 7 лістапада Беларускай чыгункай цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній было перавезена больш 228 тыс. Пасажыраў. З іх у межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 66% пасажыраў, у міжнародных цягніках — 34% пасажыраў.

Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня 4 лістапада і ў панядзелак 7 лістапада.

Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсуюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі як Гомель, Брэст і Віцебск, удзельная вага якіх у агульным аб'ёме святочных перавозак у вагонах з нумараванымі месцамі склаў больш за 80%.

 

Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа з падвышаным узроўнем камфорту для праезду паміж Менскам і Гомелем. За перыяд з 4 па 7 лістапада з Мінска ў Гомель і назад у іх праехала 7,3 тысячы чалавек.

Больш за 2,6 тысяч чалавек у святочныя дні здзейснілі падарожжа цягнікамі фарміравання Беларускай чыгункі ў сталіцу Літвы горад Вільня. Усяго ў паведамленні Беларусь Літва Беларусь чыгуначным транспартам у гэты перыяд перавезена больш за 4,6 тысяч чалавек, што на 1,5 тысячы чалавек больш, чым у звычайныя выходныя дні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год