4 лістапада на Беларускай чыгунцы пройдзе фестываль народнай творчасці «Свята харэаграфіі» Карагод»
01 лістапада 2016
Мерапрыемства адбудзецца на базе Палаца культуры чыгуначнікаў імя У.І. Леніна Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фестываль прымеркаваны да Года культуры і прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанка.
«Свята харэаграфіі «Карагод» праводзіцца на Беларускай чыгунцы ўжо ў пяты раз з мэтай актывізацыі творчай дзейнасці аматарскіх харэаграфічных калектываў падраздзяленняў культуры БЧ, павышэння іх выканальніцкага майстэрства, абмену вопытам работы кіраўнікоў аматарскіх харэаграфічных калектываў, а таксама выяўлення лепшых выканаўцаў, калектываў і балетмайстраў і захавання памяці пра народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанка.
У фестывалі прымуць удзел лепшыя аматарскія калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага, вулічнага, бальна-спартыўнага танца, сучаснай харэаграфіі (джаз-мадэрн) падраздзяленняў культуры і арганізацый Беларускай чыгункі. Усяго 21 калектыў.
Выступленне ўдзельнікаў фестывалю журы будзе ацэньваць па 4-м крытэрам: выканальніцкае майстэрства (сцэнічная культура, артыстызм, харэаграфія і інш.), кампазіцыйная пабудова праграмы, адпаведнасць рэпертуару узроставым асаблівасцям выканаўцаў і мастацкае афармленне (касцюміраванне, музычнае суправаджэнне, рэквізіт і інш.).
Трэба адзначыць, што падчас правядзення фестывалю народнай творчасці «Свята харэаграфіі «Карагод» адбудзецца юбілейны тэматычны вечар, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанка. Акрамя таго, у холе Палаца культуры чыгуначнікаў будзе прадстаўлена выстава вершаў і карцін А.А. Рыбальчанка, а таксама на тэлевізійных экранах будзе дэманстравацца відэафільм пра яго жыццё і творчасць.
Аляксандр Рыбальчанка кіраваў танцавальным калектывам Гомельскага клуба чыгуначнікаў. У 1936 годзе на Усесаюзным фестывалі народнага танца кампазіцыя «Лявоніха» заваявала першае месца. Гурток перарос у вядомы ансамбль, які першым у рэспубліцы атрымаў званне народнага. У 1949 году харэограф атрымаў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР», а ў 1959-м — званне народнага артыста БССР. У цяперашні час многія беларускія харэографы актыўна выкарыстоўваюць методыкі і сцэнаграфію Аляксандра Рыбальчанка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год