Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка ў летнім сезоне 2016 перавезла 43 тысячы пасажыраў

21 верасня 2016

25 верасня адбудзецца ўрачыстае закрыццё летняга сезону Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава (ДЧ).

У 16.00 на станцыі «Заслонава» адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 61-га сезона. На мерапрыемстве 4 лепшым навучэнцам ДЧ ўручаць ганаровыя граматы ад Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, а лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, 4 юных чыгуначніка будуць узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Дзіцячай чыгункі». Лепшыя машыніст, дзяжурны па станцыі, правадыр і путеец — у рамках конкурсу «Лепшы па прафесіі» атрымаюць дыпломы і граматы. Адмысловым кубкам будзе адзначаны пераможца футбольнага турніру сярод змен Дзіцячай чыгункі. Таксама ўзнагародзяць «Лепшую змену» сезону, якой ўручаць пераходны вымпел і дыплом.

 

Першы цягнік у гэты дзень адправіцца са станцыі «Заслонава» ў 11.00, а апошні ў 14.52.

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта, перш за ўсё, першая ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». У маі 2009 года быў адкрыты новы навучальны цэнтр ДЧ з прафiлюючымi навучальнымі класамі і кампутарным кабінетам. Заняткі ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі праводзяцца з кастрычніка па красавік. Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплiнамi: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг прафесій — правадыр пасажырскага цягніка, начальнік цягніка, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, аператар дзяжурнага па станцыі, дыспетчар, дзяжурны па пераезду і інш.

За час працы вучэбнага цэнтра з 2009 года навучанне ў ім прайшлі больш за 3 тысячы юных чыгуначнікаў, многія з якіх працягваюць навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту. У гэтым годзе з 40 выпускнікоў ДЧ у профільныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы паступіла 13 юных чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год