Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Нарадзе экспертаў Камісіі АСЧ (Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак) па інфраструктуры і рухомаму саставу
07 верасня 2016
Нарада экспертаў Камісіі АСЧ па інфраструктуры і рухомаму саставу на тэму «Чыгуначны пуць і штучныя збудаванні» праходзіць у Гомелі. З 6 па 8 верасня прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый 11 краін (больш за 35 удзельнікаў) вядуць абмеркаванне найважнейшых пытанняў, накіраваных на ўдасканаленне землянога палатна і штучных збудаванняў чыгункі.
Удзельнікі нарады распрацуюць праект Памяткі «Метады ўзмацнення металічных пралётных пабудоў мастоў. Класіфікацыя асноўных дэфектаў», структуруюць дзейсныя Памяткі па земляным палатне і штучных збудаваннях, а таксама падзеляцца вопытам прымянення бязстыкавага пуці на мастах.
Акрамя таго, удзельнікі Нарады пазнаёмяцца з ходам вядзення рамонтных работ на чыгуначным мосце праз раку Сож на 194 км участка Бахмач‑Гомель.
Нагадаем, у чэрвені 2016 года Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак адзначыла свой 60-гадовы юбілей. Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 года.
За гады свайго існавання Арганізацыяй была праведзена вялікая работа, у якой прымалі ўдзел усе чыгункі краін — членаў АСЧ.
Распрацаваныя і прынятыя на нарадах, канферэнцыях і семінарах АСЧ прававыя і тэхнічныя дакументы на справе спрыяюць бесперабойнай працы міжнародных транспартных калідораў, удасканаленні пасажырскіх і грузавых перавозак у зносінах паміж Еўропай і Азіяй.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год