Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў галіновымі ўзнагародамі лепшых работнікаў БЧ і кітайскіх партнёраў з нагоды завяршэння электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Гомель—Жлобін—Асіповічы

11 ліпеня 2016

7 ліпеня ў Гомелі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў ўзнагародзіў галіновымі ўзнагародамі лепшых работнікаў БЧ і кітайскіх партнёраў з нагоды завяршэння інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Гомель—Жлобін—Асіповічы. Сярод узнагароджаных — парадка 140 прадстаўнікоў працоўных калектываў Беларускай чыгункі, падрадных арганізацый, Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання (CUEC), якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю праекта па электрыфікацыі новых участкаў чыгункі.

Адкрываючы мерапрыемства, Начальнік Беларускай чыгункі падкрэсліў, што паспяховая рэалізацыя гэтага праекта стала магчымай дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з нашымі кітайскімі партнёрамі і, перш за ўсё, фінансавай падтрымцы Экспартна-імпартнага банка Кітая. Агульны кошт будаўніцтва склала 172 мільёны долараў ЗША, з іх больш за 142 — гэта крэдытныя рэсурсы ЭКСІМБАНКА.

 

Агульная працягласць электрыфікаванага ўчастка — 193 кіламетры. Былі пабудаваны чатыры цягавыя падстанцыі, амаль сто кіламетраў ліній знешняга электразабеспячэння, дванаццаць пастоў секцыаніравання, 3 аўтатрансфарматарных пункта. Ўстаноўлена больш за 9000 апор кантактнай сеткі і больш за тысячу рыгеляў жорсткіх папярочак. У гэты ж дзень быў падпісаны Мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання (CUEC)

Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі і намеснік генеральнага дырэктара Кітайскай кампаніі (CUEC) Юй Шенгчжі. У Мемарандуме адзначана, што бакі высока ацэньваюць дасягнутыя поспехі ў галіне сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па электрыфікацыі ўчасткаў «Асіповічы—Жлобін», «Жлобін—Гомель» і абнаўленню рухомага састава Беларускай чыгункі. Згодна з дакументам асноўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання і БЧ стане далейшае супрацоўніцтва ў галіне электрыфікацыі Беларускай чыгункі, у тым ліку ўчастка «Калінкавічы—Жлобін».

Таксама бакі будуць садзейнічаць больш хуткай і якаснай рэалізацыі праектаў па электрыфікацыі напрамка «Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа з Літвой» і пастаўцы на Беларускую чыгунку грузавых аднасекцыйных электравозаў БКГ2 ў рамках заключаных кантрактаў. Акрамя таго, згодна з падпісаным Мэмарандумам Кітайская кампанія CUEC бярэ на сябе абавязкі забяспечваць гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне электравозаў, якія пастаўляюцца на Беларускую чыгунку, вытворчасці Датунскага электравозабудаўнічага завода на ўвесь перыяд іх эксплуатацыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год