Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка запрашае адсвяткаваць Дзень Незалежнасці разам

24 чэрвеня 2016

3 ліпеня Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прыгатавала для наведвальнікаў шырокую святочную праграму. На станцыі Заслонава на працягу дня будзе праходзіць вялікі канцэрт. Перад гасцямі выступяць творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Акрамя таго, на станцыі Сасновы бор сіламі 120 асобнай механізаванай брыгады і Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана выстава стралковай зброі і форменнага абмундзіравання. Таксама можна будзе пакатацца на конях, паўдзельнічаць у розных конкурсах, гульнях і віктарынах.

У гэты дзень будзе арганізаваны рух двух цягнікоў. Першы састаў адправіцца ў 11.00, а апошні — у 16.58. Інтэрвал руху цягнікоў складзе 22 хвіліны.

З пачатку сезона Дзіцячая чыгунка перавезла ўжо больш за 17 тысяч пасажыраў.

 

Нагадаем, летам Дзіцячая чыгунка чакае наведвальнікаў і ў буднія дні. У сераду, чацвер і пятніцу «Сталічны экспрэс» будзе вазіць пасажыраў з 11.00 да 14.00, а ў суботу і нядзелю — з 11.00 да 16.40.

Маленькіх гасцей і іх бацькоў чакаюць па адрасе: пр-т Незалежнасці, 86. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 267 25 22 і 237 65 75.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год