Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі напярэдадні 9 мая арганізаваў экскурсіі на ваенна-гістарычную тэматыку

06 мая 2016

Напярэдадні 71-ай гадаўшчны Вялікай Перамогі турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі» арганізаваў 3-дзённае турыстычнае падарожжа «Цягнiком ў Беларусь». З 30 красавіка па 2 мая і з 6 мая па 8 мая для гасцей нашай краіны, прадстаўнікоў чыгунак Расійскай Федэрацыі арганізаваны экскурсіі ў Брэст. Турысты наведваюць Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», музей «Бярэсьце».

У перыяд майскіх святаў турыстычным цэнтрам таксама прапануюцца аўтобусныя экскурсійныя туры па г. Мінску і Беларусі ад Мінскага чыгуначнага вакзалу для зборных груп турыстаў з наведваннем музея Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і «Курган славы». Нязменна папулярнымі застаюцца ў турыстаў паездкі ў Мір і Нясвіж, музей народных промыслаў і тэхналогій «Дудуткі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год