Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у 52-м пасяджэнні Агульнага сходу Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў
19 мая 2016
24—26 мая прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у 52-м пасяджэнні Агульнага сходу Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ), якое пройдзе ў Албене (Балгарыя).
Паводле павесткі плануецца разгледзець каля 10 пытанняў. У прыватнасці, гаворка пойдзе аб актывізацыі далейшай дзейнасці МССЖ, яе фінансаванні, а таксама ўдзеле зборных каманд Беларускай чыгункі ў чэмпіянатах МССЖ 2016—2017 гадоў і інш.
Акрамя таго, на пасяджэнні будзе зацверджана новая рэдакцыя статутных дакументаў МССЖ, абраны новы кіруючы склад спартыўнага саюза і ўнесены змены ў план правядзення спартыўных мерапрыемстваў арганізацыі да 2020 года.
Нагадаем, Беларуская чыгунка ўступіла ў склад Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў у 2000 годзе. За гэты час зборныя каманды БЧ змаглі дамагчыся істотных поспехаў у спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, валейболе, стральбе, вялікім і настольным тэнісе, лыжных гонках, боўлінгу і шахматах.
У гэтым годзе ў рамках МССЖ беларуская магістраль паспяхова выступіла на спаборніцтвах па крос-кантры ў Даніі. Зараз спартсмены БЧ рыхтуюцца да спаборніцтваў па настольным тэнісе, якія пройдуць у кастрычніку ў Берліне (Германія) і шахматах у ліпені ў Пецярбургу (Расія).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год