Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Лепшага спецыяліста па ахове працы» за 2015 год выбралі на Беларускай чыгунцы

18 мая 2016

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» за 2015 год. Спаборніцтва праходзіла ў два этапы. Спачатку праводзіўся адбор удзельнікаў у аддзяленнях магістралі, а затым спецыялісты пацвярджалі ўзровень сваіх ведаў падчас сумоўя, якое было арганізавана ва Упраўленні Беларускай чыгункі. Па выніках конкурсу пераможцам прызнана інжынер па ахове працы Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Алена Папова. Таксама журы высока ацаніла веды інжынера па ахове працы станцыі Наваполацк УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Валянціны Парчынскай і вядучага інжынера па ахове працы Гомельскага вагоннага ўчастка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандра Каваленкі.

Дадзены конкурс штогод праводзіцца на беларускай магістралі ў мэтах павышэння эфектыўнасці і якасці працы, стварэння ў арганізацыях БЧ бяспечных і здаровых умоў працы, павышэння прэстыжу і значнасці пасады «Спецыяліст па ахове працы», а таксама прапаганды станоўчага вопыту работы ў гэтай галіне і прыцягнення ўвагі працадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў працы.

 

Трэба адзначыць, што на Беларускай чыгунцы таксама праводзяцца конкурсы на лепшае працоўнае месца па ахове працы і на лепшы праект (ідэю) па паляпшэнні ўмоў і аховы працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год