Каманда Беларускай чыгункі паспяхова выступіла на Чэмпіянаце МССЖ па крос-кантры ў Даніі
13 мая 2016
Каманда Беларускай чыгункі паспяхова выступіла на XVI Чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) па крос-кантры, які прайшоў у горадзе Тісвіллелайе ў Даніі. У мужчын на дыстанцыі 12 кіламетраў электрамеханік Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксандр Кошур фінішаваў 5-ым і быў удастоены спецыяльнага прыза. У жанчын у забегу на 8,5 кіламетраў вядучы спецыяліст станцыі Брэст-Паўночны Іна Небелюк паказала 14-ы вынік.
У выніку па суме набраных балаў беларускія чыгуначнікі занялі 6 агульнакаманднае месца, як сярод мужчын, так і сярод жанчын.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 18 мужчынскіх каманд (90 чалавек) і 16 жаночых каманд (48 чалавек) з розных чыгуначных адміністрацый краін удзельнікаў МССЖ.
Дарэчы, жаночы чэмпіянат па крос-кантры праводзіўся ўпершыню.
Нагадаем, што выступаючы на Чэмпіянаце па крос-кантры ў 2008 годзе ў Чэхіі, зборная Каманда Беларускай чыгункі заняла 10 месца, а лепшы мужчынскі вынік быў тады 12 месца.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год