Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Газета «Чыгуначнік Беларусі» прыме ўдзел у ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі»

04 мая 2016

Газета «Чыгуначнік Беларусі» прыме ўдзел у ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі», якая пройдзе 11—14 мая ў нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску.

Калектыў выдання падрыхтаваў для гасцей выставы віктарыны і конкурсы на чыгуначную тэматыку, акрамя таго на стэндзе газеты будуць прадстаўлены экспанаты Музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск. Гэта мадэлі чыгуначнай тэхнікі розных эпох: ад паравозаў да сучасных электравозаў.

«Чыгуначнік Беларусі» — гэта сродак масавай інфармацыі чыгуначнікаў і іх сем'яў. Заснавальнік газеты — ГА «Беларуская чыгунка».

«Чыгуначнік Беларусі» — адно з найстарэйшых галіновых выданняў краіны. Яго першы нумар пабачыў свет у чэрвені 1936 года. За гісторыю свайго існавання газета змяніла чатыры назвы: «Бальшавіцкі шлях», «Сталінскі маршрут», «За тэхнічны прагрэс» і, нарэшце, «Чыгуначнік Беларусі».

 

Першы этап развіцця і станаўлення газеты прайшоў у 1936—1941 гг. (выходзіла яна да жніўня 1941 г. — перыяд пачатку вайны). З вызваленнем Беларусі ў 1944 годзе дарожнае выданне аднавіла выхад у свет пад назвай «Сталінскі маршрут». У 1954 годзе яно стала «Чыгуначнік Беларусі» і толькі ў 1966 годзе на кароткатэрміновы перыяд было пераназвана ў «За тэхнічны прагрэс». Затым газета зноў набыла звыклае назва — «Чыгуначнік Беларусі».

Сёння гэта поўнакаляровае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіць два разы на тыдзень на 8 і 16 старонках фармату А3 на рускай і беларускай мовах. Тэматыка публікацый разнастайная. Гэта актуальныя інтэрв'ю з кіраўніцтвам беларускай магістралі, нарысы пра прафесіі людзей, самыя свежыя навіны з жыцця БЧ.

Газета з'яўляецца пастаянным удзельнікам конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» і конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».

Па тыражы галіновая газета «Чыгуначнік Беларусі» уваходзіць у лік дзесяці вядучых выданняў краіны. У цяперашні час яе чытаюць больш за 35 тысяч чалавек. Акрамя таго, у 2005 годзе ў выдання з'явілася электронная версія ‑ інтэрнэт-партал, які сёння не менш папулярны ў чытачоў. (Www.xpress.by)

30 чэрвеня гэтага года газеце «Чыгуначнік Беларусі» споўніцца 80 гадоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год