Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Газета «Чыгуначнік Беларусі» лаўрэат конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара»

12 мая 2016

Газета «Чыгуначнік Беларусі» па выніках працы за 2015 год стала лаўрэатам XІI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы моладзевай тэматыкі». На старонках газеты ў рубрыках «Мы маладыя», «Год моладзі», «Буйным планам» і «Дарога ў асобах» рэгулярна друкуюцца матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё, поспехі, дасягненні і праблемы маладых людзей, якія працуюць на Беларускай чыгунцы.

Дыплом галоўнаму рэдактару выдання Сяргею Коктышу ўручыў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў прэстыжнага конкурсу адбылася ў рамках ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМI ў Беларусі» 11 траўня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску.

«Чыгуначнік Беларусі» адно з найстарэйшых галіновых выданняў краіны. 30 чэрвеня гэтага года газеце споўніцца 80 гадоў.

Гэта поўнакаляровае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіць два разы на тыдзень на 8 і 16 старонках фармату А3 на рускай і беларускай мовах. Тэматыка яго публікацый разнастайная: ад самых свежых навін з жыцця БЧ да актуальных інтэрв'ю з кіраўніцтвам беларускай магістралі, нарысах пра людзей прафесіі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год