Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме удзел у XI Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520»

30 мая 2016

2‑3 чэрвеня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XI Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520», які пройдзе ў горадзе Сочы.

Ключавая тэма форуму — «Карта прыярытэтаў прасторы 1520», якая ўключае пытанні выпрацоўкі скаардынаваных падыходаў да развіцця чыгуначнай галіны на прасторы шырокай каляіны з мэтай забеспячэння яе лідзіруючых пазіцый на глабальным рынку грузавых і пасажырскіх перавозак.

Акрамя таго, у рамках праграмы мерапрыемства будзе разгледжана шырокае кола пытанняў, якія тычацца тарыфікацыі і аптымізацыі перавозачнага працэсу, развіцця лагістыкі і міжнародных транспартных калідораў, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, вытворчасці сучаснага рухомага складу і іншыя.

 

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Прадстаўнікі БЧ прымуць удзел у пленарнай дыскусіі форуму, экспертных дыялогах, сесіях, а таксама ў абмеркаванні пытанняў парадку дня.

Сярод удзельнікаў форуму прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады Расійскай Федэрацыі, нацыянальных адміністрацый краін СНД і Еўрасаюза, міжнародных арганізацый, прадпрыемстваў лагістычнага, лізінгавага і страхавога профілю, кіраўнікі кампаній-аператараў рухомага складу, вытворцы тэхнікі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год