Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
05 мая 2016
Віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!
9 мая займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі. Гэтая святая дата з'яўляецца сімвалам мужнасці, гонару і глыбокага смутку. Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям'і, стаўшы сведчаннем высокай духоўнай стойкасці нашага народа. І хоць даўно адгрымелі апошнія залпы вайны, у памяці беларусаў назаўжды застануцца гераізм і непахісная воля ўсіх тых, хто цаной уласнага жыцця абараніў незалежнасць Радзімы.
Ужо з першых дзён вайны на чыгуначны транспарт легла каласальная нагрузка і адказнасць за дасягненне Вялікай Перамогі. Чыгуначнікі ў сціснутыя тэрміны ў вельмі складаных умовах арганізавалі вялізную колькасць перавозак для фронту і патрэб народнай гаспадаркі. Пад бесперапынным агнём ворага з захаду на ўсход былі эвакуіраваны сотні буйных прамысловых прадпрыемстваў і мільёны жыхароў краіны. За ратны і працоўны подзвіг больш за 50 тысяч работнікаў чыгуначнай галіны былі ўзнагароджаны вышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, 127 з іх ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай працы.
Дарагія ветэраны!
Прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні, вы заваявалі для нас Вялікую Перамогу, а потым, прыклаўшы неверагодныя намаганні, паднялі з руін і попелу краіну, пабудавалі магутную эканоміку і стварылі сучасную чыгуначную інфраструктуру. Вашы дасягненні — гэта падмурак, на якім мы і сёння будуем беларускую дзяржаву і развіваем чыгуначны транспарт. У нашых сэрцах ніколі не памеркне веліч Перамогі і бессмяротнага подзвігу пакалення пераможцаў.
У гэта светлае свята шчыра жадаем усім ветэранам вайны і працаўнікам Беларускай чыгункі моцнага здароўя і шчасця, мірнага неба і дабрабыту!
З Днём Перамогі!
Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў
Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў У.І. Рынг
Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Я.Г. Лаўрыновіч
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год