Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае працу па папярэджанні выпадкаў невытворчага траўматызму

13 мая 2016

Напярэдадні летніх школьных канікул БЧ надае асаблівую ўвагу папярэджанню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх. Сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце рэгулярна праводзяцца рэйды і выступленні ва ўстановах адукацыі, падчас якіх школьнікам нагадваюць аб безумоўным захаванні правіл бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Працягнецца дадзеная праца і ў летні перыяд. Так, у рамках акцыі «Дзеці і бяспека» з 1 па 10 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі.

З пачатку года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года колькасць не звязаных з вытворчасцю выпадкаў траўміравання на Беларускай чыгунцы скарацілася на 19 і склала 42 выпадка, значна зменшылася і колькасць траўміраваных грамадзян. Разам з тым, асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д. Толькі з пачатку года за праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 759 чалавек, штрафы спагнаныя на суму больш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

У рамках тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян у 1 квартале гэтага года Беларускай чыгункай зроблены рамонт 2 пасажырскіх платформх і 8 пешаходных пераходаў, палепшана асвятленне на 46 пасажырскіх платформах, 45 чыгуначных пераездах,  ўсталяваны 34 новых папераджальных плаката па бяспецы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год