Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп — няправільны крок», накіраванай на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

30 мая 2016

Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі правялі акцыю «Стоп — няправільны крок», падчас якой грамадзяне былі дадаткова праінфармаваныя аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 500-т маладых людзей, якія працуюць на Беларускай чыгунцы (каля 300-т з іх — члены ГА «БРСМ»). Падчас правядзення акцыі было выяўлена каля 30 парушальнікаў. З імі былі праведзены тлумачальныя гутаркі, акрамя таго ўручана больш за 8 тысяч памятак «Бяспека на чыгуначным транспарце».

Удзельнікі акцыі «Стоп — няправільны крок» абследавалі ўсе чыгуначныя аб'екты і ўчасткі, на якіх раней была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў.

 

Трэба адзначыць, што з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося на 17 выпадкаў невытворчага траўматызму менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян знізілася таксама на 17 чалавек, а загінуўшых стала менш на 9 чалавек.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год