Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускай чыгункай у перыяд майскіх святаў было перавезена больш за паўмільёна пасажыраў

12 мая 2016

З 1 па 11 мая Беларускай чыгункай цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній было перавезена 535,2 тыс. пасажыраў. З іх у межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа 335,2 тыс. пасажыраў, у міжнародных зносінах 200 тыс. пасажыраў.

Максімальны пасажырапаток назіраўся з 6 по10 мая. У гэтыя дні цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа было перавезена 201,3 тыс. пасажыраў. Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсуюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі як Гомель і Брэст, удзельная вага якіх у агульным аб'ёме святочных перавозак унутры рэспублікі склаў больш за 41% і 25% адпаведна.

Цягнікамі, следуючымі ў міжнародных зносінах з 6 па 10 мая, перавезена 107,2 тыс. пасажыраў. У асноўным, гэта грамадзяне, якія жадаюць здзейсніць паездку з г.Масквы і г.Санкт-Пецярбурга ў Беларусь і назад.

Вялікай папулярнасцю ў насельніцтва карысталіся таксама цягнікі, што ідуць у сталіцу Літвы г. Вільнюс. У гэтым напрамку 6, 9 і 10 мая ў пасажырскім цягніку № 805/806 ў зносінах МінскВільнюсМінск пасажырам было рэалізавана ў два разы больш білетаў, чым у звычайныя дні.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год