Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

18—19 мая дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 64-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

11 мая 2016

64-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці адбудзецца 1819 мая ў горадзе Тбілісі (Грузія).

Парадкам дня Савета прадугледжаны разгляд 11 пытанняў, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парка грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы адзіных нарматыўных дакументаў. Таксама будуць падведзены вынікі выканання рашэнняў шэсцьдзесят трэцяга пасяджэння Рады і вынікі эксплуатацыйнай працы сеткі чыгунак за 2015 год і першы квартал 2016 года.

У ходзе пасяджэння плануецца прыняць рашэнні па актуалізацыі шэрагу нарматыўных дакументаў у сферы арганізацыі міжнародных пасажырскіх і грузавых перавозак, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту рухомага складу.

Рэгламентам работы 64-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці таксама запланаваны двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый па ўзгодненых бакамі пытаннях. Акрамя таго, будзе праведзены круглы стол па кадравай і моладзевай палітыцы.

 

Нагадаем,  Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД заснаваны ў 1992 годзе для каардынацыі працы чыгуначнага транспарту на міждзяржаўным узроўні і выпрацоўкі ўзгодненых прынцыпаў яго дзейнасці. Савет і яго выканаўчы орган Дырэкцыя Савета былі створаны Пагадненнем кіраўнікоў урадаў дзяржаў-удзельніц СНД 14 лютага 1992 года для забеспячэння ўстойлівых эканамічных сувязей краін СНД.

Савет разглядае і вырашае пытанні эксплуатацыйнай дзейнасці жалезных дарог, сумеснага выкарыстання і тэхнічнага ўтрымання грузавых вагонаў і кантэйнераў, умоў перавозак пасажыраў і грузаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у міжнародных зносінах, распрацоўкі сістэмы ўліку і ўзаемаразлікаў за выкананую працу і паслугі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інш.

інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год