Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2015 год

15 красавіка 2016

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах , якія праводзяцца на БЧ і г. д.

У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». На другім месцы калектыў музея гісторыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Трэцяе месца дасталася калектыву музея гісторыі РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» месцы размеркаваліся наступным чынам:

 

1-е месца калектыў музея гісторыі чыгуначнай тэхнікі культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

2-е месца калектыў музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

3-е месца калектыў музея гісторыі вакзала ст. Брэст-Цэнтральны РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца ў калектыва пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на трэцім месцы — калектыў пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Гомель.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год