Каля 6 тысяч дзяцей адпачнуць у лагерах Беларускай чыгункі падчас летніх канікул
29 красавіка 2016
Аздараўленчая кампанія-2016 стартуе 1-га чэрвеня ў дзіцячых аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі. Першым летні сезон адкрые дзіцячы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд у яго прызначаны на 1 чэрвеня. У гэтым лагеры запланаваны 4 змены для адпачынку, падчас якіх аздаровяцца 960 дзяцей. Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры адкрыюць свае дзверы ў першай палове чэрвеня.
Усяго з пачатку чэрвеня і да канца жніўня Беларускай чыгункай плануецца аздаравіць 5847 дзяцей.
Аздараўленне дзяцей падлеткавага ўзросту ад 15 да 18 гадоў прадугледжана ў профільных атрадах аздараўленчых лагераў «Гастэла», «Іса», «Азёры», «Лясныя далі» і «Дубравенка».
Усяго ў летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянуе 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў. Напярэдадні кожнага новага сезону усімі аддзяленнямі магістралі праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы іх да прыёму хлопчыкаў і дзяўчынак і забеспячэнню якаснага адпачынку дзяцей.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год