Беларуская чыгунка ўзмацняе кантроль за вядзеннем незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў цягніках
22 красавіка 2016
БЧ сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, праваахоўнымі органамі праводзіць рэйды па выяўленні выпадкаў незаконнай рознічнага гандлю ў цягніках.
Толькі за два дні ў красавіку 2016 года супрацоўнікамі пасажырскай службы БЧ, інспекцый МПЗ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску і органаў унутраных спраў на транспарце было праверана 28 цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на участках, прылеглых да Мінскага чыгуначнага вузла. У дачыненні да затрыманых правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы і вынесеныя папярэджанні. Праца па спыненні выпадкаў гандлю ў цягніках будзе праводзіцца на рэгулярнай аснове.
Як адзначылі спецыялісты, выкарыстанне рухомага складу Беларускай чыгункі грамадзянамі для камерцыйнай дзейнасці супрацьзаконна. Акрамя таго, назойлівы «сэрвіс» у цягніках, парушае спакой пасажыраў пры паездцы. Пра гэта сведчаць шматлікія звароты пасажыраў, якія паступаюць на беларускую магістраль.
Беларуская чыгунка нагадвае, што раздробны гандаль у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа з’яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за якую прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь, з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ў выніку вядзення гэтай дзейнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год