Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XXI Міжнароднай транспартнай выставе «ТрансРасія-2016», якая адкрыецца 19 красавіка ў Маскве ў МВЦ «Крокус Экспо»

15 красавіка 2016

У бягучым годзе выстава «ТрансРасія» будзе праходзіць з 19 па 22 красавіка.

Галоўная мэта ўдзелу ў выставе — рэклама магчымасцяў Беларускай чыгункі з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выставы, спецыялісты беларускай магістралі плануюць правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана па развіцці перавозак грузаў. Стэнд Беларускай чыгункі № С-411 размесціцца ў павільёне № 1, у зале № 4.

Важную ўвагу на выставе спецыялісты дарогі нададуць прэзентацыі магчымасцяў па перавозцы грузаў, у тым ліку ў складзе паскораных кантэйнерных цягнікоў.

На стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях дарогі. Свае магчымасці прадэманструе на выставе дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі». Яно аказвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг, мае філіялы ў абласных цэнтрах рэспублікі, прадстаўлена за мяжой у Расіі, Літве, Латвіі, Германіі, Турцыі, Польшчы, Кітаі.

 

Як адзначаюць арганізатары форуму, выстава «ТрансРасія» будзе насычана дзелавой праграмай. На працягу працы выставы адбудуцца тэматычныя канферэнцыі, семінары, прэзентацыі па транспарце і лагістыцы, у якіх плануюць ўдзел і спецыялісты дарогі.

«ТрансРасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе мерапрыемства па транспарце і лагістыцы. Прэстыж удзелу ў форуме ў бягучым годзе пацвярджаецца лічбамі — больш 300 удзельнікаў з 27 краін.

На думку арганізатараў, удзел у выставе «ТрансРасія» дае магчымасць знайсці новых заказчыкаў за кошт прамых дзелавых кантактаў з максімальнай колькасцю мэтавай аўдыторыі, павялічыць аб'ём продажаў за кошт прамых дзелавых кантактаў з вялікай колькасцю мэтавай аўдыторыі, прадставіць новыя паслугі і магчымасці, аб'ектыўна ацаніць запатрабаванасць і канкурэнтаздольнасць паслуг, умацаваць імідж надзейнай і стабільнай кампаніі на рынку.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год