Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 красавіка Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня аховы працы

25 красавіка 2016

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Яго тэма ў гэтым годзе: «Стрэс на працоўным месцы: калектыўны выклік». Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу для таго, каб унесці свой уклад у вырашэнне актуальнай для ўсяго свету праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на рабочых месцах.

Дзейнасць лакаматыўных брыгад звязана з вялікай нервова-эмацыйнай напругай з-за падвышанай пільнасці пры кіраванні цягнікоў і высокай ступенню персанальнай адказнасці. Усе гэтыя фактары здольныя выклікаць стрэс.

На БЧ у кожным лакаматыўным дэпо працуе псіхолаг, да якога ў выпадку неабходнасці могуць звярнуцца працаўнікі магістралі. У працы з лакаматыўнай брыгадай яны выкарыстоўваюць розныя тэхнікі самарэгуляцыі і практыкаванні для зняцця стрэсавага напружання, праводзяць індывідуальныя заняткі і групавыя стрэс-трэнінгі. У дэпо абсталяваны пакоі псіхаэмацыйнай разгрузкі, створаны тэматычныя стэнды, пастаянна праводзяцца лекцыі, падчас якіх чыгуначнікі даведаюцца, як можна пазбегнуць канфліктных сітуацый, самастойна справіцца са стрэсам, арганізуецца анкетаванне з мэтай ацэнкі псіхалагічнага клімату ў калектыве.

 

Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да канца года будзе створана адзіная база дадзеных аб стане здароўя работнікаў БЧ, чыя прафесійная дзейнасць непасрэдна звязана з бяспекай руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Праграмнае забеспячэнне і аўтаматызаваныя працоўныя месцы з'явяцца ва ўсіх паліклініках, на базе якіх функцыянуюць профільныя ўрачэбна-экспертныя камісіі.

Гэты год аб'яўлены Годам бяспекі працы ў энергетыцы. У гэтым кірунку на БЧ таксама праводзіцца планамерная і сістэмная праца. Беларускай чыгункай распрацаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне верагоднасці траўміравання работнікаў у электраўстаноўках, стварэнне бяспечных умоў эксплуатацыі электраабсталявання і ажыцяўленне работы тэхнічных прылад: праводзіцца пастаянны аналіз траўміравання работнікаў, арганізавана работа па стварэнні нагляднай інфармацыі, якая вызначае арганізацыю ўліку, перыядычных аглядаў і выпрабаванняў электраахоўных сродкаў. Акрамя таго, пры правядзенні маніторынгу стану і ўмоў аховы ў арганізацыях дарогі надаецца асаблівая ўвага афармленню работ пры эксплуатацыі электраўстановак.

Работа, накіраваная на папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму, паляпшэнне ўмоў і аховы працы, носіць на Беларускай чыгунцы сістэмны характар. У гэтым годзе яна ажыцяўляецца па 6 асноўным напрамкам. Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыйнае забеспячэнне аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, укараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы.

У 2016 годзе на БЧ прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 418 працоўных месцаў, што дазволіла палепшыць умовы працы 439 работнікам, абсталявана 23 кабінета і кутка па ахове працы.

Вялікая ўвага надаецца навучанню работнікаў і ўкараненню перадавога вопыту па ахове працы. У тым ліку па выніках I квартала бягучага года сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы павысілі 1287 чыгуначнікаў, праведзена 12 семінараў.

Акрамя таго, на дарозе ў 2015 годзе ў параўнанні з 2014 годам на 685 зніжана агульная колькасць працоўных мест са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год