Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па прафілактыцы дзіцячага траўматызму
04 сакавіка 2016
У дні вясновых канікул Беларуская чыгунка правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека».
З 18 па 27 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі нададуць асаблівую ўвагу папярэджанню дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
На вакзалах і ў цягніках арганізуюць дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Плануецца правядзенне тлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы.
Трэба адзначыць, што з пачатку года на Беларускай чыгунцы на 20% зменшылася колькасць выпадкаў невытворчага траўматызму ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян знізілася на 5 чалавек. Дзяцей, на шчасце, сярод загінуўшых і траўмаваных няма.
Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.
Памятайце! Чыгунка — гэта павышаная крыніца небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзьце іх ва неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў і падлазіць пад платформу і рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах электрацягнікоў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў рухаючыйся электрацягнік, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па сотавым тэлефоне.
Гэтыя, на першы погляд, простыя правілы могуць выратаваць жыццё Вам і Вашым блізкім.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год