Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені–лютым аб'ём перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній на 15,6%

18 сакавіка 2016

Цягнікамі гарадскіх ліній у студзені–лютым бягучага года было перавезена 476,7 тысяч пасажыраў. Гэта перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2015 года на 15,6%.

10 верасня 2011 года Беларуская чыгунка ў рамках укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі–Ждановічы–Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з гарадамі Рудзенскам і Смалявічамі.
За мінулы перыяд новы від перавозкі трывала заняў сваю нішу на транспартным рынку сталіцы. Пра гэта сведчыць ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты перыяд яны ўжо перавезлі больш за 10 млн пасажыраў.

Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам магчымасць у камфортных умовах і з мінімальнымі выдаткамі часу дабірацца з Заслаўя, Рудзенска, Смалявічаў ў Мінск і назад. У гарадскіх зносінах перавозку пасажыраў забяспечваюць 6 сучасных электрацягнікоў ЭПг вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год