Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка актыўна развівае экспарт транспартных паслуг

01 сакавіка 2016

Беларуская чыгунка актыўна развівае экспарт транспартных паслуг. У прыватнасці, у цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з Туркменістанам. Праектаванне аб'ектаў чыгуначнага транспарту Туркменістана, абсталяванне ўчасткаў чыгунак прыладамі дыспетчарскай цэнтралізацыі, навучанне спецыялістаў — гэта асноўныя тэмы двухбаковых перамоваў Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Міністрам чыгуначнага транспарту Туркменістана Байрамаў Аннамерэдавым, якія прайшлі ў лютым у Ашхабадзе.

На сустрэчы беларускі бок прэзентаваў магчымасці «Інстытута«Белжэлдорпраект». Гэтае прадпрыемства сёння валодае дастатковым вопытам праектавання чыгуначнага транспарту за мяжой. Яго паслугі сёння запатрабаваны чыгункамі Расіі, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Літвы, Латвіі і Узбекістана. Па выніках візіту «Белжэлдорпраект» ужо накіраваў прапанову праектна-пошукавага інстытуту «Туркмендемірэлтаслама» аб сумесным праектаванні і навучанні спецыялістаў у Туркменістане.

 

Акрамя таго, Беларуская чыгунка выказала гатоўнасць абсталяваць прыладамі дыспетчарскай цэнтралізацыі ўчасткі чыгунак Туркменістана, а таксама навучыць спецыялістаў гэтай краіны ў далейшым самастойна абслугоўваць устаноўленыя сістэмы. З туркменскімі калегамі абмеркаваны перспектывы ўкаранення адной з распрацовак Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ мікрапрацэсарнай сістэмай ДЦ «Нёман», якая прызначана для дыстанцыйнага кантролю і кіравання аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, забеспячэння арганізацыі і кіравання перавозачным працэсам.

Сёння праграмна-апаратны комплекс дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» паспяхова функцыянуе на жалезных дарогах Беларусі, Эстоніі і Казахстана.

Абмяркоўвалася ў Ашхабадзе і пытанне магчымасці выкарыстання вагона-лабараторыі цягава-энергетычных выпрабаванняў Беларускай чыгункі для працы на участках чыгунак Туркменістана.

Адным з членаў дэлегацыі, які прымаў удзел у перамовах, з'яўляўся прадстаўнік ЗАТ «Штадлер Рэйл Менеджмент». Было ўзгоднена, што «Штадлер Мінск» распрацуе і прапануе Туркменскаму боку праект дызельнага маторвагоннага рухомага саставу тыпу «FLIRT» для эксплуатацыі ў кліматычных умовах Туркменістана (гадавое ваганне тэмператур ад -40 да +60 градусаў і перыядычныя пясчаныя буры).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год