БЧ рыхтуецца адзначыць 80-годдзе фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў
02 сакавіка 2016
БЧ рыхтуецца адзначыць 80-годдзе фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў. Святочнае мерапрыемства пройдзе 17 сакавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Тут адбудзецца ўрачысты сход, цырымонія ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі лепшых спартсменаў усіх аддзяленняў, ветэранаў спорту і святочны канцэрт. У цырымоніі прымуць удзел кіраўнікі Беларускай чыгункі, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, а таксама ўсе тыя, хто доўгія гады ўслаўляў дарогу і працягвае дамагацца поспехаў у розных спартыўных спаборніцтвах нашай краіны і за яе мяжой.
Фізкультурна-спартыўны рух чыгуначнікаў бярэ свой пачатак з моманту стварэння ў 1936 годзе Усесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў». У 1994 годзе на беларускай магістралі створан галіновы Дарожны фізкультурна-спартыўны камбінат «Лакаматыў», а з 2014 года ва ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі ўтвораны культурна-спартыўныя цэнтры.
За гэтыя гады на БЧ вырасла не адно пакаленне праслаўленых спартсменаў. Больш за 30 выхаванцаў «Лакаматыва» сталі пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў СССР, Еўропы, свету і нават Алімпійскіх гульняў. Сярод іх Мікалай Кіраў (прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 года па бегу), Надзея Марыненка (XXI удзельніца Алімпіяды ў Манрэале ў 1976 годзе) і іншыя.
Сёння беларускую магістраль працягваюць праслаўляць сваімі высокімі вынікамі на спартыўнай арэне работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі – Міхаіл Юркоў, Аляксей Осіпаў і інш., спартсмены Баранавіцкага аддзялення БЧ – Кірыл Маркевіч, Аляксандр Макась, Мікалай Бузук і інш. , работнікі Брэсцкага аддзялення БЧ – Віталь Блошук, Дзмітрый Чуйко і інш., прадстаўнікі Гомельскага аддзялення БЧ – Вячаслаў Гапоненка, Юлія Куц, Вольга Севастюк і інш., работнікі Магілёўскага аддзялення БЧ – Уладзімір Глазуноў, Вольга Мартынава, Станіслаў Аляксандраў і інш., спартсмены віцебскага аддзялення БЧ – Сяргей Казлоў, Андрэй Астапюк і Людміла Залеўская. Іх імёны вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
На Беларускай чыгунцы сёння створана моцная матэрыяльна-тэхнічная база. Агульная плошча фізкультурна-спартыўных збудаванняў складае больш за 121 500 квадратных метраў. Гэта 10 стадыёнаў, 4 басейна, 11 спартыўных і 9 трэнажорных залаў, манеж, 12 рэабілітацыйна-аднаўленчых цэнтраў, плоскасныя збудаванні і іншыя спартыўныя пляцоўкі.
Штогод на магістралі праводзіцца каля тысячы спартыўных мерапрыемстваў па 30-ці розным відам спорту. Гэта і міжгаліновыя спаборніцтвы, і спартакіяды, спартыўныя фестывалі і спартландыі. Акрамя таго, спартсмены-чыгуначнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх турнірах, спартыўных спаборніцтвах, арганізаваных Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім прафсаюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Міністэрствам транспарту і камунікацый.
Спартсмены Беларускай чыгункі дастойна прадстаўлены і на міжнароднай арэне. У 2000 годзе беларуская магістраль увайшла ў склад Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ). За гэты час зборныя каманды БЧ дамагліся істотных поспехаў у спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, валейболе, стральбе, вялікамі настольнам тэнісе, лыжных гонках, боўлінгу, шахматах. Традыцыйнымі ўжо сталі міжнародныя турніры па валейболе з камандамі Калінінградскай магістралі, Кастрычніцкай і Маскоўскай дарог, Славакіі, якія праводзяцца ў Брэсце.
Адным з найбольш знакавых падзей для беларускай магістралі стала правядзенне чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) па валейболе ў Гомелі ў 2015 годзе. Гэты турнір стаў яшчэ адной вехай у гісторыі развіцця спорту сярод чыгуначнікаў краін Еўропы і Азіі. Ён змог не толькі надаць дадатковы аўтарытэт нашай краіне на міжнароднай арэне, але і павысіць яе турыстычную прывабнасць, развіць сяброўскія кантакты і палепшыць майстэрства спартсменаў.
У гэтым годзе ў рамках МССЖ Беларуская чыгунка таксама возьме ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе ў Германіі, крос-кантры ў Даніі і шахматах у Казахстане.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год