Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ адзначыла 80-годдзе фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў

18 сакавіка 2016

17 сакавіка ўрачысты вечар і святочны канцэрт адбыліся ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Тут сабралася больш за 800 спартсменаў БЧ, іх трэнераў, ганаровых гасцей. У гэты дзень 88 лепшых спартсменаў Беларускай чыгункі за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сярод іх: 28 чалавек узнагароджаны знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі» і Ганаровымі граматамі Беларускай чыгункі, 35 работнікаў магістралі атрымалі ўзнагароды Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, 16 спартсменаў БЧ сталі ўладальнікамі ўзнагарод Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, 9 работнікам галіны і ветэранам уручылі ганаровыя граматы Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Дубкоўскі, начальнік адзела кадраў міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Магілевец, старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Іосіфавіч Рынг, першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Сяргеевіч Шылаў, старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якаў Рыгоравіч Лаўрыновіч.

З юбілеем чыгуначнікаў павіншаваў і былы старшыня ДФСО «Лакаматыў» у Рэспубліцы Беларусь Вікенцій Адамовіч Раманоўскі, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё фізкультурна-спартыўнага таварыства, і намеснік выканаўчага трэнера Расійскага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Лакаматыў» Арцём Паўлавіч Дарожкін.

 

Усе ганаровыя госці выказалі шмат цёплых слоў у адрас ветэранаў спорту, праслаўленых спартсменаў беларускай магістралі, і ўсіх тых, хто не абыякава ставіцца да фізічнай культуры і спорту.

У сваім выступе першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў адзначыў, што сёння разам з вытворчымі справамі фізкультура і спорт на Беларускай чыгунцы з'яўляюцца неад'емнай складаючай, якая стварае спрыяльныя ўмовы для здаровага ладу жыцця чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў. «Здароўе кожнага работніка з'яўляецца для нас вышэйшай каштоўнасцю і залогам паспяховага выканання вытворчых паказчыкаў», падкрэсліў першы намеснік Начальніка дарогі.

Варта адзначыць, што кожны год у арганізацыях беларускай магістралі праводзіцца больш за 900 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх традыцыйна прымаюць удзел прадстаўнікі розных пакаленняў чыгуначнікаў і іх сем'і. На дарозе функцыянуе 10 стадыёнаў, 4 басейна, 11 спартыўных і 9 трэнажорных залаў, манеж і іншыя спартыўныя пляцоўкі, дзе арганізавана праца больш за 600 спартыўных секцый, клубаў і груп аздараўленчай накіраванасці.

Яркім акцэнтам спартыўнага свята таксама сталі віншаванні артыстаў. Свае музычныя нумары падарылі работнікам Беларускай чыгункі чэмпіёнка Беларусі па ўсходнім танцы Ірына Новікава, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Славянскі базар у Віцебску» Аляксандр Коласаў і многія іншыя вядомыя беларускія выканаўцы і самадзейныя калектывы краіны. З нумарам «Паказальныя выступленні» выйшаў на сцэну ДКЖ рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, шасціразовы чэмпіён свету па гіравым спорце, Вячаслаў Харанека.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год