2 красавіка 2016 года фірмоваму цягніку «Беларусь» спаўняецца 54 гады
30 сакавіка 2016
2 красавіка спаўняецца 54 гады фірмоваму цягніку Мінск–Масква № 1/2 «Беларусь». Больш чым за паўстагоддзя ён змяніў мноства саставаў і стаў візітнай карткай Беларускай чыгункі, а таксама сімвалам сувязі двух народаў — Расіі і Беларусі. У цягніка ёсць свая гісторыя, традыцыі і нямала цікавых падрабязнасьцяў.
Па шляху з Мінска ў Маскву цягнік робіць тры прыпынкі — у Оршы, Смаленску і Вязьме.
Рашэнне аб стварэнні першага беларускага фірмовага цягніка прымалася на ўзроўні ЦК КПСС, прычым такога знаку ўвагі БССР ганаравалася першай сярод саюзных рэспублік. Па збегу абставін менавіта гэты дзень праз 35 гадоў стаў Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Фірмовы цягнік «Беларусь» едзе ў Маскву пад другім нумарам, а ў Мінск вяртаецца пад нумарам адзін. І гэта вытлумачальна. У чыгуначнікаў ўсе цягнікі, якія ідуць на ўсход, маюць цотныя нумары, а тыя, што ідуць на захад, атрымліваюць нумары няцотныя.
Да стварэння ў снежні 1979 года Мінскага вагоннага ўчастка праваднікі адносілісь да вагоннага дэпо.
За сваю гісторыю састаў цягніка пастаянна змяняецца і ўдасканальваецца.
Першыя саставы значна адрозніваліся ад сучасных: яны не мелі сістэм кандыцыянавання і тапіліся драўляным вуголлем. Але ў іх быў свой шарм. Першыя вагоны цягніка былі сфармаваныя Маскоўскай чыгункай. Таксама доўгія гады паміж Менскам і Масквой у саставе цягніка хадзілі вагоны нямецкага выраба. Яны былі абсталяваны мэбляй з чырвонага дрэва з пазалотай, крэслам і рукамыйніцай, і асацыяваліся ў пасажыраў і праваднікоў з роскошай, якую мог дазволіць сабе далёка не кожны савецкі чалавек.
У цяперашні час у саставе цягніка «Беларусь» курсіруюць сучасныя вагоны з удасканаленай сістэмай кандыцыянавання і біятуалетамі. Таксама вагоны аснашчаны аўдыёвідэаапаратурай, электроннымі табло, халадзільнікамі, мікрахвалевымі печамі. У купэ вагонаў СВ ўстаноўлены тэлевізары з сістэмай відэатрансляцыі. У вагонах выкарыстоўваюць магутныя пераўтваральнікі, таму да электрасеткі ў цягніках можна падключаць любыя прыборы, у прыватнасці падзаражать мабільныя тэлефоны і наўтбукі. Новыя апрацоўчыя матэрыялы і падвышаная шумаізаляцыя, святлодыёдныя свяцільні дазваляюць падарожнічаць з вялікім камфортам.
На працягу дзесяцігоддзяў практычна не змяняўся час адпраўлення і прыбыцця цягніка. Для многіх пасажыраў зручна адпраўляцца з Мінска ў палавіну дзесятага вечара і прыязджаць у Маскву, а восьмай гадзіне раніцы.
Захавалася таксама і традыцыя, распачатая з першага рэйса — прапаноўваць шашкі і шахматы і, вядома, гарбату. Як і 54 гады таму па руху цягніка правяраюць гадзіны.
У снежні мінулага года састаў фірменнага цягніка Мінск-Масква 1/2 «Беларусь» прайшоў пераатэстацыю і пацвердзіў катэгорыю «фірмовага». Дырэкцыяй Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці выдадзены адпаведны дакумент.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год