Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў 2016 годзе

21 студзеня 2016

Развіццё і каардынацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў і іншымі ўдзельнікамі транспартнага рынку з’яўляецца адным з важных прыярытэтаў у дзейнасці Беларускай чыгункі.

У 2016 годзе сярод асноўных напрамкаў прадугледжана развіццё супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту і транспартнай лагістыкі з карпарацыяй «Кітайскія чыгункі» і іншымі кітайскімі кампаніямі ў адпаведнасці з Дырэктывай №5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай».

Вялікая ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню з чыгуначнымі кампаніямі Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Германіі, Эстоніі. У першую чаргу яно будзе накіравана на прыцягненне дадатковых аб’ёмаў перавозак грузаў; развіццё пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах; правядзенне ўзгодненай і канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі; прымяненне электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў пры арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах; ўзгадненне сумесных дзеянняў, накіраваных на развіццё інфраструктуры памежных чыгуначных участкаў на асноўных напрамках пасажыра- і грузапатокаў.

 

Сярод асноўных напрамкаў прадугледжана развіццё супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнага рухомага саставу, тэхнікі, абсталявання з мэтай ўкаранення на дарозе энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, а таксама рэалізацыі тэхнічных і інфраструктурных праектаў. У ліку такіх праектаў - электрыфікацыя чыгуначных ліній; пастаўка, эксплуатацыя і абслугоўванне сучаснага рухомага саставу; мадэрнізацыя рухомага саставу; арганізацыя пасажырскіх зносін Масква—Брэст—Берлін з выкарыстаннем цягнікоў вытворчасці кампаніі «Тальго».

Вызначана супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі і арганізацыямі эканамічнай інтэграцыі. Працягнецца развіццё супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў у рамках дзейнасці Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскай перавозках» (КСТП ) па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.

Таксама вызначана ўзаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) па пытаннях функцыянавання чыгуначнага транспарту, з Камітэтам па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (КВТ ЕЭК ААН) па пытаннях развіцця чыгуначнага транспарту і распрацоўкі адзінага чыгуначнага права. Запланаваны ўдзел прадстаўнікоў Беларускай чыгункі ў якасці экспертаў у пасяджэннях рабочых органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Каардынацыйнай камісіі па фарміраванню і забеспячэнню функцыянавання аб’яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы пры разглядзе пытанняў, якія тычацца дзейнасці чыгуначнага транспарту. Прадугледжана ўзаемадзеянне з працоўнымі органамі Еўрапейскага саюза і чыгункамі па пытаннях рэалізацыі ініцыятыў «Усходняе партнёрства» і партнёрства «Паўночнае вымярэнне».

Будзе працягнута праца і па далейшым удасканаленні нарматыўнай базы арганізацыі міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.

Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі і ўдзелу ў міжнародных транспартных мерапрыемствах, у тым ліку ў міжнародных выставах, форумах і канферэнцыях. У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе арганізацыю і правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы» з удзелам экспедытарскіх арганізацый. Таксама ў планах дарогі арганізаваць круглы стол з удзелам пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў кітайскіх кампаній, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, з мэтай азнаямлення яго ўдзельнікаў з тэрмінальнай інфраструктурай і перагрузачнымі магутнасцямі Брэсцкага чыгуначнага вузла. Акрамя таго, прадугледжан актыўны ўдзел у працы Беларускага транспартнага тыдня і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Беларуская чыгунка ў сувязі з выгадным геаграфічным становішчам нашай краіны іграе важную ролю ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. Беларуская магістраль здольная забяспечыць перавозкі грузаў у многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год