Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараніла ў 2015 годзе больш за 800 рацыяналізатарскіх прапаноў

28 студзеня 2016

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш за 800 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 23,710 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 920 спецыялістаў БЧ.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі: Віцебскае аддзяленне (тут укаранёна 356 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш 8,08 млрд рублёў); Гомельскае аддзяленне (укаранёна 206 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш 8,02 млрд рублёў), Мінскае аддзяленне (40 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш 4,08 млрд рублёў).

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага складу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

 

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яе стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год