Беларуская чыгунка прыме ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
04 снежня 2015
У рамках акцыі «Нашы дзеці» 23 снежня плануецца правядзенне сустрэчы кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта Беларускай чыгункі з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху».
У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 102 вучня ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.
Чыгуначнікі павіншуюць дзяцей з надыходзячым Новым годам і ўручаць падарункі. Для выхаванцаў школы-інтэрната таксама будзе арганізавана выступленне самадзейных калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ.
Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» для арганізацый Беларускай чыгункі ўжо стаў добрай традыцыяй. Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы. У перыяд правядзення акцыі ў канцы 2014 — пачатку 2015 года арганізацыі Беларускай чыгункі наведалі больш за 30 дзіцячых устаноў, аказалі дапамогу больш за 1700 дзецям.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год