Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка, «Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

22 снежня 2015

22 снежня ў Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося падпісанне трохбаковага Мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, Кіраўнік адміністрацыі парку Андрэй Галь, Генеральны дырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» Ці Хайсінь.

У Мемарандуме вызначаны стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы транспартна-лагістычнай дзейнасці, захавання і павелічэння аб'ёмаў перавозак, а таксама павышэння іх канкурэнтаздольнасці для стварэння найбольш камфортных умоў ажыцяўлення рэзідэнтамі індустрыяльнага парку інвестыцыйнай дзейнасці на яго тэрыторыі.

Як адзначыў Уладзімір Марозаў: «Беларуская чыгунка гатова аказваць усялякую дапамогу ў выбудоўванні сумеснага будучага». І падкрэсліў, што падпісанне Мемарандума з'яўляецца прынцыпова новым крокам у развіцці гэтага супрацоўніцтва, якое дасць якасны штуршок далейшай сумеснай працы.

 

Беларуская чыгунка і яе арганізацыі будуць прадастаўляць кансультацыйную падтрымку Адміністрацыі парку і рэзідэнтам індустрыяльнага парку, звязаную з прапрацоўкай транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў для будаўніцтва аб'ектаў індустрыяльнага парку, а таксама экспедыцыйныя, мытныя, інфармацыйныя і іншыя паслугі па арганізацыі экспартна-імпартных, транзітных перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

Таксама Мемарандумам прадугледжана правядзенне кансультацый па пытаннях стварэння камфортных і эканамічна прымальных умоў ажыцяўлення перавозак і павышэння эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парку.

Актуальнасць падпісання Мемарандума пацвярджаецца пастаянным пашырэннем знешнеэканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, у тым ліку ў транспартна-лагістычнай сферы па арганізацыі экспартна-імпартных і транзітных перавозак у рамках будаўніцтва Эканамічнага паясы новага Шаўковага шляху.

У рамках правядзення мерапрыемства кітайскія і беларускія партнёры азнаёміліся з работай Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

На Беларускай чыгунцы значная ўвага надаецца развіццю перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні КітайЕўропаКітай. На працягу апошніх гадоў стабільна расце колькасць рэгулярных цягнікоў, у паведамленні КітайЗаходняя Еўропа. Па Беларусі курсіруе восем кантэйнерных цягнікоў у зносінах з Германіяй, Польшчай, Чэхіяй і Літвой.

Час іх перамяшчэння па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста складае менш за 12 гадзін, маршрутная хуткасць адпаведна дасягае1400км/суткі з мінімальнымі стаянкамі на станцыях.

Па выніках працы за 11 месяцаў 2015 года забяспечана станоўчая дынаміка росту кантэйнерных перавозак у зносінах КітайЕўропаКітай да 42,9 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (рост у 1,7 разы) да аналагічнага перыяду 2014 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрм БЧ

Да спісу навін за 2015 год