Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Дырыжор руху!» У Мінску 9 лістапада

06 лістапада 2015

Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У конкурсе прымуць удзел работнікі Беларускай чыгункі, якія забяспечваюць арганізацыю руху цягнікоў, — дзяжурныя па станцыі.

Конкурс пройдзе ў 4 этапы, першым з якіх стане традыцыйная «Візітная картка». У ходзе наступных этапаў («Мая праца», «У жыцці рознае бывае» і «Таленты магістралі») канкурсанты прадэманструюць свае веды працы дзяжурнага па станцыі, раскажуць цікавы выпадак з жыцця ці апішуць нестандартную сітуацыю на працы, а таксама прадставяць на суд гледачоў і журы канцэртны нумар.

Мэтай правядзення конкурсу «Дырыжор руху!» з'яўляецца папулярызацыя прафесіі дзяжурнага па чыгуначнай станцыі, удасканаленне методыкі па падрыхтоўцы кадраў у гаспадарцы перавозак, раскрыццё творчага патэнцыялу чыгуначнікаў.

 

Мерапрыемства арганізуе Беларуская чыгунка сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Конкурс праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 110-годдзю ўтварэння Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Году моладзі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год