Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрые рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Смалявічы 6 лістапада

05 лістапада 2015

Адкрыццё рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Смалявічы з'яўляецца чарговым крокам Беларускай чыгункі па развіццю пасажырскіх перавозак, павышэнню якасці аказваемых паслуг. Смалявічы — гэта ўжо трэці горад-спадарожнік, які сучасныя электрацягнікі звяжуць са сталіцай.

6 Лістапада цягнікі гарадскіх ліній зробяць у напрамку Мінск-Смалявічы два рэйсы. Першы цягнік адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.10.

З 7 лістапада цягнікі гарадскіх ліній будуць штодня здзяйсняць 3 рэйса з Мінска ў Смалявічы (час адпраўлення — 07.57, 13.10 і 18.18) і 4 рэйса — са Смалявічаў у Мінск. З горада-спадарожніка першы цягнік гарадскіх ліній будзе адпраўляцца ў 06.18. і прыбываць у сталіцу ў 06.59. Такім чынам, гэты від транспарту будзе зручным для тых, хто штодня ездзіць са Смалявічаў на працу ў сталіцу.

Цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць адлегласць ад сталіцы да Смалявічаў за 41 хвіліну і рабіць ў пуці 6 прыпынкаў — на станцыі Мінск-Усходні, прыпыначным пункце Трактарны, станцыях Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча.

 

У далейшым, па выніках вывучэння запатрабаванасці новага віду транспарту ў зносінах Мінск-Смалявічы, Беларуская чыгунка разгледзіць пытанне павелічэння частаты курсіравання цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку, у тым ліку па выхадных.

Рэалізацыя дадзенага праекта папярэднічала стварэнне неабходнай інфраструктуры, правядзенне значнага аб'ёму будаўнічых і рамонтных прац. На ўчастку Мінск-Смалявічы быў праведзены аднаўленчы рамонт больш за 25 км пуці з поўным абнаўленнем элементаў яго верхняга будынка (рэек, змацавання, шпал і баласта), адрамантавана чатыры пераезда.

На шэрагу станцый і прыпыначных пунктаў участка выкананы работы па рамонце пасажырскіх платформаў, замене насцілаў пешаходных пераходаў, мантажа агароджы і апор асвятлення, афарбоўцы фасадаў пасажырскіх будынкаў і павільёнаў, усталёўцы малых архітэктурных формаў, новых элементаў візуальна-адраснага інфармавання, добраўпарадкаванні тэрыторый і інш.

Беларуская чыгунка электрыфікавала прыёма-адпраўны пуць №12 станцыі Смалявічы для прыёму электрацягнікоў гарадскіх ліній. Што тычыцца самой станцыі Смалявічы, то працы па развіцці яе інфраструктуры БЧ выканала яшчэ ў мінулым годзе да адкрыцця руху цягнікоў на ўчастку Мінск-Пасажырскі–Нацыянальны аэрапорт: былі адрамантаваны пасажырскі будынак станцыі, пост электрычнай цэнтралізацыі, берагавая платформа; выканана пуцявая перабудова, добраўпарадкаванне тэрыторый і інш.

Беларуская чыгунка працягне развіццё праекта гарадскіх ліній. У планах да 2020 года — арганізаваць рух сучасных электрацягнікоў па маршруце Мінск-Дзяржынск.

Нагадаем, Беларуская чыгунка 10 верасня 2011 года ў рамках укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі–Ждановічы–Беларусь (Заслаўе). 7 лістапад 2013 года цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Руденском.

Гарадскія лініі забяспечваюць сувязь буйных жылых мікрараёнаў сталіцы, гарадоў спадарожнікаў і населеных пунктаў, прылеглых да маршрутах курсіравання цягнікоў, што дазваляе ім заваёўваць усё большую папулярнасць у пасажыраў. З моманту адкрыцця рэгулярнага руху цягнікамі гарадскіх ліній перавезена больш за 9 млн пасажыраў.

Расклад руху цягнікоў гарадскіх ліній Мінск–Смалявічы

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год