Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У пачатку новага вучэбнага года Беларуская чыгунка правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека»

27 жніўня 2015

З 31 жніўня па 9 верасня Беларуская чыгунка праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні ва ўсіх адзяленнях Беларускай чыгункі асаблівая ўвага будзе нададзена папярэджванню дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Працаўнікі Беларускай чыгункі супольна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутранных спраў правядуць рэйды па кантролю за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без прыгляду дарослых побач чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. На вакзалах і ў цягніках будзе арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

На працягу дэкады спецыялісты БЧ правядуць лекцыі і размовы ў навучальных установах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад чыгункі. Падчас выступленняў навучэнцам і дарослым нагадаюць аб мерах бяспекі, будуць арганізаваны паказы тэматычных фільмаў.

 

Таксама ў 2015 г. Беларускай чыгункай распрацаваны новы сацыяльны відэаролік для трансляцыі па тэлебачанню, прысвечаны правілам паводзінаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У выніку растлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах арганізацый розных форм уласнасці і ўстаноў адукацыі працаўнікамі чыгункі толькі за першую палову 2015 г. праведзена больш за 2,7 тыс. выступленняў па пытаннях выконвання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце, пры гэтым ахоплена больш за 115 тыс. грамадзян, 60 тыс. з якіх — непаўналетнія.

У мэтах папярэджвання здарэнняў невытворчага траўматызму ў першым паўгоддзі беларускай магістраллю пабудавана больш за 1000 метраў абгароджванняў і больш за 800 метраў адрамантавана, пабудаваны 6 чыгуначных пешаходных пераходаў, выкананы рамонт 21 пасажырскай платформы, 20 чыгуначных пераездаў, палепшана асвятленне на 27 пасажырскіх платформах і 87 пераездах, устаноўлена 113 новых папераджальных плакатаў па бяспецы. На 76 чыгуначных пераездах заасфальтавана праезная частка, на 3 пакладзена рэзіна-кордавае пакрыццё. Былі ўстаноўлены 6 турнікетаў на чыгуначных пешаходных пераходах, а 3 пераезда былі абсталяваны сістэмай аўтаматычнага абвяшчэння пасажыраў аб надыходзячым цягніку.

Беларуская чыгунка чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністратыўнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей ці знаходжанні на ніх у непрызначаных месцах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год