Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту на першынство Беларускай чыгункі пройдуць 26-27 жніўня ў Гродна

27 жніўня 2015

У спаборніцтвах прымуць удзел 6 каманд добраахвотных пажарных дружын (ДПД) — па адной ад кожнага аддзялення Беларускай чыгункі. Мерапрыемства пройдзе на стадыёне Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы ў Гродна.

 

Удзельнікам спаборніцтваў трэба будзе праявіць свае навыкі і майстэрства ў трох відах пажарна-выратавальнага спорту. У першы дзень на стадыёне адбудзецца першынство па пераадоленню 100 мятровай паласы з перашкодамі.

У другі - пажарная эстафета, якая будзе складацца з 4-х этапаў па 100 метраў кожны, і баявое разгортванне — скаладанае спаборніцтва, у якім каманда павінна ў найкарацейшы час разгарнуць аўтаномную сістэму пажаратушэння з заборам вады матапомпай і трапіць струмнем вады ў мішэнь.

Мэтай правядзення такіх мерапрыемстваў з'яўляецца далейшае ўмацаванне боегатоўнасці добраахвотных пажарных дружын Беларускай чыгункі, удасканальванне форм і метадаў работы па тушэнню пажараў і ліквідацыі аварыйных сітуацый з небяспечнымі грузамі, а таксама удасканальванне ўзроўня спартыўнага майстэрства працаўнікоў Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год