Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі актыўна ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі 2015

07 жніўня 2015

Па стане на 7 жніўня сельгасарганізацыямі БЧ ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 4942 га, што складае 56,8% ад запланаванай плошчы. Намалочана 19937т збожжа.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі склала 40,3 ц/га.

Нагадаем, у склад Беларускай чыгункі ўваходзяць 7 сельскагаспадарчых арганізацый: «Саўгас «Рачкавічы»; «Свіцязь» (Баранавіцкае аддзяленне БЧ); «Радежскае» (Брэсцкае аддзяленне); «Крынкі-Агра» (Гомельскае аддзяленне); «Авангард» (Магілёўскае аддзяленне); «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра» (Віцебскае аддзяленне).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год