Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя №289» Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

02 ліпеня 2015

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №296 ад 2015/07/01 эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя №289» Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2014 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

Па выніках працы за 2014 паказчык зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) прадпрыемствам «Пуцявая машынная станцыя №289» Беларускай чыгункі выкананы на ўзроўні -2,2%, пры заданні -0,1%, паказчык па энергазберажэнню — на узроўні -12,8%, пры заданні -5%.

Асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя №289» Беларускай чыгункі з'яўляецца рамонт чыгуначнага шляху. За 2014 год прадпрыемствам быў праведзены аднаўленчы рамонт 24,6 км шляху, пры плане 23,6 км, і сярэдні рамонт 42,3 км шляху (пры плане 37 км).

 

Акрамя таго, прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2014 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў ААТ «Барысаўскі шпалапрапітачны завод», акцыі якога перададзены ў кіраванне Беларускай чыгунцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год