З 29 чэрвеня па 1 ліпеня Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у сустрэчах з Расійскімі і Літоўскімі калегамі
30 чэрвеня 2015
Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.
29 чэрвеня ў г. Калінінградзе прайшла сустрэча з урадам Калінінградскай вобласці і кіраўніцтвам Калінінградскай чыгункі — філіялам ААТ «Расійскія чыгункі». У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па выпрацоўцы ўзгодненых дзеянняў па перавозцы грузаў у напрамку Калінінградскай вобласці і канкурэнтаздольных умоў для прыцягнення новых грузапатокаў ў Калінінградскую вобласць і яе порты.
30 чэрвеня дэлегацыя беларускай магістралі прыме ўдзел у канферэнцыі, якая пройдзе ў Клайпедзе з удзелам кіраўніцтва Літоўскіх чыгунак, а таксама ў сустрэчах з прадстаўнікамі кітайскіх кампаній. На мерапрыемствах будуць разгледжаны пытанні прыцягнення новых грузапатокаў на Беларускую чыгунку з Кітая праз порт Клайпеда і па іншых сухапутных маршрутах для кантэйнерных цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год