Каманда Беларускай чыгункі атрымала другую перамогу ў гульнях XVI чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе
12 чэрвеня 2015
12 чэрвеня каманда Беларускай чыгункі з лікам 3:0 выйграла ў каманды АТ «Чэшскія чыгункі».
Першую перамогу беларускія чыгуначнікі атрымалі 11 чэрвеня ў гульні з камандай з Германіі таксама з лікам 3:0.
У выніку каманда БЧ заняла першае месца ў сваёй адборачнай групе. У нядзелю 14 чэрвеня беларускім чыгуначнікам трэба будзе пазмагацца з камандай з Індыі.
Чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па валейболе сярод мужчынскіх каманд праходзіць у Гомелі з 10 па 17 чэрвеня на базе культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення БЧ. У чэмпіянаце бяруць удзел 12 каманд з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Германіі, Індыі, Казахстана, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Чэхіі.
Усяго ў рамках чэмпіянату адбудзецца 28 гульняў. Аператыўную інфармацыю аб выніках можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі на старонцы, прысвечанай чэмпіянату, — www. gomel.rw.by/usic.
Да спісу навін за 2015 год