Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і тураператары абмеркавалі пытанні перавозак пасажыраў у летнім сезоне-2015 на круглым стале ў Мінску

09 чэрвеня 2015

У пачатку чэрвеня спецыялісты Беларускай чыгункі арганізавалі круглы стол з прадстаўнікамі вядучых турыстычных кампаній Беларусі, прымеркаваны пачатку летніх перавозак. Падобныя сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі і праводзяцца БЧ на рэгулярнай аснове з мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам.

У ходзе сустрэчы чыгуначнікі прэзентавалі тураператарам новыя маршруты руху цягнікоў да месцаў масавага адпачынку на узбярэжжах Азоўскага і Чорнага мораў, прадставілі інфармацыю аб магчымасцях выкарыстання чыгуначнага транспарту ў фарміраванні розных турыстычных праграм.

 

Як паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко, у тым ліку ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні перавозкі груп пасажыраў па новых маршрутах — да Варны праз Малдову, да Херсона, да Новаалексееўкі. «Беларуская чыгунка прэзентавала турыстычным арганізацыям розныя тарыфныя прапановы, як на новых, так і на традыцыйных чыгуначных маршрутах, якія дазваляюць ўлічыць пажаданні кліента па камфорце праезду, у спалучэнні з гнуткай сістэмай скідак для груп пасажыраў», — адзначыў Андрэй Кашко.

Па выніках круглага стала інфармацыя аб прызначэнні з 17 чэрвеня цягніка №374 / 373 Мінск–Варна была таксама накіравана ў адрас 15 расійскіх турыстычных аператараў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год