Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка стварае агенцкую сетку рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі

29 чэрвеня 2015

З мэтай павышэння якасці паслуг, якія аказваюцца пасажырам Беларуская чыгунка пашырае магчымасці набыцця праязных дакументаў на чыгуначны транспарт і стварае агенцкую сетку іх рэалізацыі.

Магчымасць прадаваць квіткі на цягнікі могуць атрымаць іншыя арганізацыі — юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь). На БЧ ўжо распрацаваны і зацверджаны Парадак заключэння дагавора аб афармленні праязных дакументаў (білетаў), які будзе ўведзены ў дзеянне 1 ліпеня бягучага года.

Беларуская чыгунка запрашае да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, зацікаўленыя ў рэалізацыі праязных дакументаў на чыгуначны транспарт. Каб прыступіць да продажу квіткоў, неабходна заключыць з БЧ адпаведны дагавор.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год