Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XI Беларуска-Літоўскім эканамічным форуме, які праходзіць у Літве 8-10 чэрвеня

08 чэрвеня 2015

Сёння ў г. Мариамполе (Літва) адкрыўся XI Беларуска-Літоўскі эканамічны форум. Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у працы тэматычнай секцыі «Супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі».

Прадстаўнікі БЧ выступяць на форуме з дакладамі і прэзентуюць транспартна-лагістычны патэнцыял беларускай магістралі. У тым ліку ўдзельнікі мерапрыемства будуць азнаёмлены са станам і перспектывамі развіцця грузавых перавозак у зносінах Беларусь—Літва, развіццём інтэрмадальных перавозак.

 

АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца адным з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі. Па выніках студзеня-красавіка бягучага года вываз грузаў чыгуначным транспартам з Беларусі прызначэннем ў Літву і яе порты павялічыўся на 8,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2014 года. У тым ліку вываз чорных металаў узрос у 2 разы, лясных грузаў - на 41,1%, угнаенняў - на 4,8%, нафтапрадуктаў - на 2,1%. У мэтах аператыўнага рашэння лагістычных задач у Балтыйскім рэгіёне, прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаперавозак, прасоўвання і ўзмацнення канкурэнтных пазіцый на знешнім рынках транспартных паслуг, у Літве функцыянуе прадстаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс-транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі - ЗАТ «Белінтэртранс-Літва».

Працягваецца работа па развіцці праекта па перавозцы грузаў у складзе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг», маршрут якога праходзіць праз Украіну, Беларусь і Літву і злучае ланцуг марскіх кантэйнерных і кантрейлерных ліній Балтыйскага рэгіёну з аналагічнай сістэмай Чорнага, Міжземнага і Каспійскага мораў. У студзені-красавіку бягучага года па Беларускай чыгунцы ў абодвух напрамках ім было перавезена 14,7 тыс. Кантэйнераў у ДФЭ, што складае 110,4% да аналагічнага перыяду 2014 года.

Удзельнікі праекта праводзяць актыўную працу, накіраваную на падаўжэнне маршруту цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» у напрамку Турцыі з далейшай перспектывай падаўжэння ў Азербайджан і праз Каспійскае мора ў Казахстан. Гэта дазволіць павялічыць аб'ём перавозак грузаў і частату адпраўлення цягніка. На чарговай нарадзе ўдзельнікаў праекта «Вікінг» у Вільні ў красавіку 2015 да праекта далучылася Грузінская чыгунка.

Беларуска-літоўскія эканамічныя форумы праводзяцца на штогадовай аснове па чарзе ў Беларусі і Літве і з'яўляюцца эфектыўнай пляцоўкай для абмеркавання шырокага кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай сустрэчы XI Беларуска-Літоўскага эканамічнага форуму з'яўляецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне транспарту, транзіту і лагістыкі, фінансавых рынкаў і банкаўскіх паслуг, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.­­

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год