Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная лакаматыўная брыгада Беларускай чыгункі» за 2014

12 чэрвеня 2015

Па выніках працы за 2014 прызавыя месцы ў спаборніцтве на званне «Лепшая маладзёжная лакаматыўная брыгада Беларускай чыгункі» прысуджаны:

 

 

  • 1-е месца — моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Калінкавічы РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў складзе машыніста Яўгена Хведарука і памочніка машыніста Станіслава Змушко;
  • 2-е месца — моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў складзе машыніста Рамана Лабажэвіч і памочніка машыніста Аляксея Савіча;
  • 3-е месца — моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Баранавічы УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў складзе машыніста Дзмітрыя Бярнацкага і памочніка машыніста Сяргея Ткача.

Спаборніцтва заснавана дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка», галіновым камітэтам Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Беларускай чыгункі і Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Спаборніцтва праводзілася ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, павышэння прафесійнага майстэрства сярод маладых машыністаў і памочнікаў машыністаў, прэстыжу прафесій, павышэння тэхнічнага ўзроўня ведаў лакаматыўных брыгад.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць