Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка далучыцца да мерапрыемстваў Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах

08 чэрвеня 2015

У міжнароднай кампаніі ўдзельнічае больш за 40 краін. У гэтым годзе яна пройдзе пад дэвізам: «Не спяшайся, не рызыкуй сваім жыццём!». Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у Міжнародным дне бяспекі на чыгуначных пераездах. 15 чэрвеня на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне арганізуюць сумеснае дзяжурства на пераездах работнікаў дыстанцый шляху і супрацоўнікаў ДАІ. Кіроўцам нагадаюць аб правілах праезду праз чыгуначныя пераезды, а каб умацаваць дарожную дысцыпліну, дадаткова ўручаць памяткі, прысвечаныя бяспекі руху.

Беларуская чыгунка нагадвае — чыгуначны пераезд — адзін з складаных і небяспечных участкаў дарогі, які патрабуе засяроджанай увагі і строгага захавання правілаў дарожнага руху. За 5 месяцаў 2015 на пераездах зафіксавана 7 выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў, траўмавана 8 чалавек, чацвёра з іх загінулі.

Амаль усе здарэнні на чыгуначных пераездах звязаны з невыкананнем кіроўцамі, а таксама пешаходамі і веласіпедыстамі правілаў дарожнага руху. Бестурботнасць, няўважлівасць, самаўпэўненасць або неразуменне існуючых рызык, імкненне праскочыць перад надыходзячым цягніком, каб паспець на працу ці ў школу — прыводзяць да сумных наступстваў.

Даведачна: Упершыню Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах быў праведзены ў 2009 годзе. Ён заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага саюза чыгунак, Еўрапейскага форуму пераездаў, Супольнасці еўрапейскіх чыгунак і інфраструктурных кампаній, Еўрапейскага савета па транспартнай бяспекі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год