Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Кітаі

16 чэрвеня 2015

З мэтай актывізацыі супрацоўніцтва з кампаніямі Кітая і забеспячэння прамой прысутнасці на кітайскім транспартна-лагістычным рынку ТАА «Белінтэртранс-Германія», заснавальнікам якога з'яўляецца Рэспубліканскае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэртранс -транспортно-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ»), адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Пекіне. Асноўнай функцыяй прадстаўніцтва з'яўляецца выкананне экспедыцыйных і лагістычных аперацый.

Гэта пятае прадстаўніцтва Дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» за мяжой. У цяперашні час прадстаўніцтва таксама працуюць у Расіі, Літве, Германіі і Польшчы. Акрамя таго, ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі функцыянуюць філіялы «БТЛЦ».

Сёння прадпрыемства ўзначальвае рэйтынг вядучых экспедытараў краіны. Экспертным саветам Асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ» Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» прызнана лаўрэатам конкурсу «Экспедытар года 2014» у намінацыі «Лепшы вынік года».

 

Уваходзячы ў структуру Беларускай чыгункі, Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», у першую чаргу, спецыялізуецца на арганізацыі міжнародных грузавых перавозак. На тэрыторыі Беларусі яно аказвае поўны комплекс паслуг па арганізацыі кантэйнерных перавозак, у тым ліку прапануе мультымадальны сэрвіс з дастаўкай грузаў «да дзвярэй» атрымальнікаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год