Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адзіны дзень пасажыра пройдзе 25 чэрвеня на чыгуначных вакзалах у буйных гарадах Беларусі

19 чэрвеня 2015

Беларуская чыгунка працягвае новы фармат зносін з пасажырамі. 25 чэрвеня на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Баранавічах і Воршы пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час — з 14.00 да 17.00.

У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах.

Звяртаем увагу, што на афіцыйным Інтэрнэт-сайце БЧ www. rw.by арганізавана апытанне грамадскай думкі па пытаннях удасканалення абслугоўвання пасажыраў. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні!

Зносіны ў новым фармаце ўжо атрымалі станоўчыя водгукі грамадскасці. Першы Адзіны дзень пасажыра Беларуская чыгунка правяла 26 сакавіка бягучага года. Спецыялісты БЧ дэталёва прапрацавалі ўсе прапановы і пытанні якія паступілі ад пасажыраў. На кожны з якіх было дадзена тлумачэнне і пры неабходнасці прыняты меры.

 

Нагадваем, Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат зносін з пасажырамі - Адзіны дзень пасажыра — з мэтай вывучэння меркавання карыстальнікаў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі і выпрацоўкі неабходных мер па ўдасканаленні абслугоўвання. Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Оршы. На працягу года правядзенне Адзінага дня інфармавання на Беларускай чыгунцы запланавана на 26 сакавіка, 25 чэрвеня, 24 верасня, 24 снежня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

 

 

Да спісу навін за 2015 год